У Беларусі работнік з налічанага заробку выплачвае падаходны падатак (13%), а таксама ўнёскі ў ФСАН (1%), нагадвае Zerkalo.io. То бок пасьля выплатаў застаецца каля 1258 рублёў (у ліпені — каля 1266 рублёў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Беларусь становіцца самай беднай краінай ЭўропыТакім чынам, рэальныя наяўныя даходы беларусаў, якія разьлічваюцца за вылікам падаткаў і з папраўкай на інфляцыю, замарудзілі рост — у студзені-ліпені гэты паказьнік быў мінімальны ад канца 2017 году.
Рэальныя пэнсіі, якія разьлічваюцца з папраўкай на рост цэнаў, тым часам падаюць на працягу сямі месяцаў запар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі зарабляюць людзі самых распаўсюджаных прафэсій у Латвіі і БеларусіУ той жа час большасьць прапаноў ад наймальнікаў, якія значацца ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, — на заробак да 700 рублёў (58,7 тысячы вакансій з 98,3 тысячы разьмешчаных).
Пры гэтым сумы часьцяком указваюць да выплаты падаткаў. Па некаторых вакансіях наогул прадугледжаная частковая занятасьць. Ад пачатку году больш за 400 тысяч работнікаў у Беларусі страцілі працу.
Тым часам рост цэнаў у Беларусі па стане на верасень склаў 9,8% да паказчыкаў мінулага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя ў Беларусі ўжо 9,8%. Наколькі гэта шмат і чым пагражае