Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет пачала сустрэчу заявай, у якой падкрэсьліла, што сытуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвае пагаршацца.
«Я глыбока занепакоеная з нагоды ўсё больш жорсткіх абмежаваньняў прасторы для грамадзянскай супольнасьці і асноўных свабодаў, у тым ліку працягу апэрацый спэцслужбаў супраць арганізацый грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, а таксама арыштаў і крымінальнага перасьледу праваабаронцаў і журналістаў паводле абвінавачаньняў, якія адно за адным аказваюцца палітычна матываванымі», — спасылаецца на дакладчыцу цэнтар «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн у ААН: Дэмакратыя жыве ў мірных пратэстоўцах у БеларусіНа гэты момант 671 асоба ў Беларусі лічыцца зьняволенай з прычыны грамадзянскіх меркаваньняў. Гэта прадстаўнікі апазыцыі, праваабаронцы, журналісты, пратэстоўцы і актывісты, у тым ліку кіраўніцтва «Вясны».
Мішэль Бачэлет падкрэсьліла, што ад канца жніўня 129 арганізацый грамадзянскай супольнасьці зачыненыя або знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, у тым ліку некалькі даўніх партнэраў праваабарончых мэханізмаў ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі пачалі кампанію за вызваленьне правабаронцаў «Вясны». Акцыі салідарнасьці ў сьвеце«Я ўстрывожаная бясконцымі паведамленьнямі пра масавыя і сыстэматычныя катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў кантэксьце адвольных арыштаў і затрыманьняў удзельнікаў акцый. На сёньняшні дзень у нас няма доказаў якіх-небудзь сапраўдных і бесстаронніх расьсьледаваньняў на падставе паведамленьняў аб інцыдэнтах, якія адбыліся падчас разгону дэманстрацый у наступныя дні пасьля 9 жніўня 2020 году», — сказала Вярхоўны камісар.
У дыялёгу ўдзельнічалі прадстаўнікі 46 краін і міжнародных арганізацый, якія ўздымалі пытаньні рэпрэсій, катаваньняў і адвольных затрыманьняў, а таксама прызначэньня вялікіх тэрмінаў у палітычна матываваных крымінальных справах, у тым ліку датычна Віктара Бабарыкі, Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака, прымусовай пасадкі самалёта Ryanair, міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з Эўразьвязам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чаканьні, што Макей пяройдзе на другі бок, былі наіўныя», — былы дыплямат СьлюнькінШто адказалі ўлады Беларусі
Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Юры Амбразевіч у адказ на абвінавачваньні адзначыў, што сытуацыя на гэты момант стабілізавалася, а Рада не павінна ўмешвацца ва ўнутраныя справы краіны і выкарыстоўваць у сваёй дзейнасьці выбарковы падыход.