Памежная служба Польшчы паведаміла пра сьмерць яшчэ аднаго мігранта. Учора ўвечары арыштавалі групу імігрантаў з Іраку. Але адзін зь іх, нягледзячы на рэанімацыю патруля і брыгады хуткай дапамогі, памёр.
Раней было вядома пра сьмерць трох мігрантаў на польскім баку мяжы і аднаго на беларускім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля беларуска-польскай мяжы знайшлі некалькі трупаўУсе спробы незаконна прабрацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі 23 верасьня былі спыненыя, акрамя таго, затрымалі пяць праваднікоў, якія дапамагалі мігрантам з тэрыторыі Польшчы, якімі аказаліся грамадзяне Іраку, Грузіі і Чэхіі.
Пра гэта паведамляе прэсавая служба служба Памежнага камітэту Польшчы.
Рэкордны паказчык зафіксавалі 19 верасьня — 324 мігранты за суткі. У той дзень прэм’ер-міністар Польшчы заявіў, што «ў Беларусі звыш 10 тысяч, а можа, і больш асобаў, перамешчаных з Блізкага Ўсходу, пераважна з Іраку, а таксама з Сырыі, каб праводзіць гібрыдную атаку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За суткі Польшча не пусьціла на сваю тэрыторыю 324 мігранты з боку Беларусі — гэта рэкордТым часам Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу па фактах выяўленьня на мяжы мігрантаў, якія знаходзяцца ў цяжкім стане (ч. 3 арт. 159 КК (сьвядомае пакіданьне ў небясьпецы).
Падставай для справы стала знаходжаньне 19 верасьня ў лесапаласе на польскай мяжы 25-гадовага грамадзяніна Эгіпта, якога даставілі ў рэанімацыю.
Паводле інфармацыі СК, прыйшоўшы ў прытомнасьць, эгіпцянін расказаў, што яго затрымалі на тэрыторыі Польшчы разам зь сябрамі і выправадзілі ў Беларусь з прымяненьнем гвалту.
У паведамленьні СК не гаворыцца, якім чынам пацярпелы і яго сябры апынуліся на тэрыторыі Польшчы, дзе, зь іхных словаў, былі затрыманыя людзьмі ў форме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча дэпартавала першых парушальнікаў, якія дапамагалі мігрантам незаконна перасякаць мяжу