Рахункі за спажываньне цяпла будуць налічваць паводле новых тарыфаў, піша Zerkalo.io.
Першага чэрвеня ў Беларусі на 6,3% падвысілі тарыфы на ацяпленьне і падагрэў вады. Такім чынам, у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 квадратных мэтраў за спажыты стандартны аб’ём у 1,0163 Гкал за поўны месяц трэба будзе заплаціць 22,28 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 1 чэрвеня ў Беларусі вырасьце шэраг камунальных тарыфаўА калі на жылплошчы ніхто не зарэгістраваны, для аплаты выставяць так званы «дармаедзкі» рахунак у памеры 109 рублёў.
Папярэднім разам тарыф на ацяпленьне і падагрэў вады падвышаўся 1 студзеня — адразу на 16%.
Ацяпленьне ў дзіцячых садках і школах, лячэбна-прафіляктычных установах, дзяржаўных архівах, бібліятэках і гатэлях уключылі 20 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На 1 студзеня 2021 беларусы не аплацілі больш за 400 тысяч квітанцый ЖКГУ жыльлёвы фонд, інтэрнаты, іншыя ўстановы адукацыі, тэатры, агульнагарадзкія лазьні цяпло пачнуць падаваць паэтапна.
А ў некаторых рэгіёнах давядзеца яшчэ памерзнуць праз замаруджаную замену абсталяваньня. Так, у Баранавічах, паводле мясцовай прэсы, толькі пачаўся мантаж цеплавой трасы, тэрміны заканчэньня работ не акрэсьлілі.