Пазьней прэс-сакратар міністра-каардынатара спэцыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын напісаў сваім у твітэры, што людзей у форме ідэнтыфікавалі. Гэта салдаты паветрана-дэсантных частак, службы спэцыяльнага прызначэньня Памежнага камітэту ці АМАПу. Паводле Жарына, некаторыя вайскоўцы ўзброеныя снайпэрскімі вінтоўкамі.
Прэс-сакратар адзначыў, што гэтыя згаданыя вайсковыя часткі прызначаны не для аховы мяжы, а для баявых дзеяньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін хоча, каб Эўропа папрасіла яго вырашыць праблему з Лукашэнкам, — Павал Вусаў пра міграцыйны крызіс22 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 233 спробы незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 8 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. Трох чалавек затрымалі за дапамогу мігрантам, у тым ліку аднаго беларуса. Латвійскія памежнікі спынілі 20 спробаў. Літоўскія — 24.
23 верасьня Беларускі памежны камітэт заявіў, што пры польскай мяжы выявілі восем зьнясіленых уцекачоў з траўмамі, у тым ліку трое дзяцей. Усіх адвезьлі ў горадзенскі шпіталь. Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу з нагоды здарэньня 21 верасьня, каля зь мяжы ў рэанімацыю даставілі зьмерзлага і пабітага іракца ў веку 19 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнты Польшчы, Літвы і Латвіі асудзілі рэжым Лукашэнкі на Генасамблеіі ААН