Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары да 31 сьнежня.
Па-ранейшаму рэгулююцца цэны на
- рыбу,
- рыбныя кансэрвы,
- мяса,
- вараныя каўбасныя вырабы і паўвэнджаную і варана-вэнджаную каўбасу,
- каровіна малако,
- сыр,
- масла,
- алей,
- курыныя яйкі,
- пшанічную муку,
- хлеб,
- макарону,
- аўсяныя шматкі,
- шліфаваны белы рыс,
- сьвежыя бульбу, буракі, моркву, белакачанную капусту, рэпчатую цыбулю, агуркі, памідоры, яблыкі, часнык, перац,
- дзіцячае харчаваньне: малочныя сумесі, кансэрвы, сокі, морсы,
- мясныя субпрадукты,
- маргарын,
- ячныя і грэцкія крупы,
- соль,
- цукар,
- чорную гарбату без дабавак,
- распушчальную каву.
Рэгуляваньне цэнаў працягваецца з красавіка.
Дадаткова ў Беларусі дзейнічае пастанова Саўміну, якая з 1 сакавіка абмяжоўвае рост цэнаў на лекі і сацыяльна значныя тавары 0,2% у месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь закупляе бульбу ў іншых краінах, хоць яшчэ ня скончыла ўбіраць сваю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зерня сабралі менш, з цукровымі буракамі праблемы. Як сёлетні ўраджай паўплывае на кошт прадуктаў?