Зьмена альфабэту будзе праходзіць да 1 верасьня 2025 году.
Альфабэт крымскататарскай мовы на аснове лацінскай графікі складаецца з 31 літары. Яна распрацаваная адмыслоўцамі-усходазнаўцамі, мовазнаўцамі і філёлягамі ў працэсе кансультацыяў з Мэджлісам крымскататарскага народу.
Ва ўрадзе Ўкраіны адзначылі, што цяпер крымскататарская мова будзе разьвівацца ў большай гармоніі зь іншымі цюркскімі мовамі, якія пасьля 1991 году перайшлі або цяпер пераходзяць на лацінскі альфабэт. Так, у прыватнасьці, адбылося ў Азэрбайджане, Казахстане і Ўзбэкістане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: SŁUCAK. Ці Slutsk? Беларуская лацінка, трансьліт і рэпутацыя слаўнага горадуКанцэпцыя разьвіцьця крымскататарскай мовы была ўхваленая ўкраінскім урадам у красавіку.
Да 1929 году крымскія татары выкарыстоўвалі пісьмовасьць на арабскай графічнай аснове, затым — да 1938 году — выкарыстоўвалася лацінка. У 1938 годзе была ўкаранёна кірыліца.
- У пачатку 1990-х гадоў крымскія татары сталі паступова пераходзіць на лацінку. Праваабаронцы адзначалі, што пасьля анэксіі Крыму Расеяй у 2014 годзе працэс зьмены альфабэту запаволіўся.
- Паводле расейскага заканадаўства дзяржаўнымі мовамі анэксаванага паўвострава зьяўляюцца расейская, украінская і крымскататарская. У РФ альфабэты дзяржаўных моваў рэгіёнаў абавязкова маюць быць на аснове кірыліцы.