Гэта першы выступ Байдэна на Генасамблеі ААН у якасьці прэзыдэнта.
Ён заявіў, што яго адміністрацыя мае намер прасоўваць арыентаваны на дыпляматыю сьветапогляд. Байдэн адзначыў, што Вашынгтон аднавіў важныя партнэрствы з многімі краінамі і Эўразьвязам. «Мы ізноў прысутнічаем на міжнародных форумах, перш за ўсё ў ААН», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША. Ён таксама адзначыў аднаўленьне супрацоўніцтва з Сусьветнай арганізацыяй здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што гаварылі на слуханьнях аб Беларусі ў Хэльсынскай камісіі ЗША. ВІДЭАВайсковая моц Злучаных Штатаў можа быць выкарыстаная, але толькі ў апошнюю чаргу. «Зброя не дапаможа ў барацьбе з пандэміяй», — сказаў Байдэн, адзначыўшы важнасьць навуковых распрацовак у барацьбе з COVID-19.
Байдэн таксама расказаў пра важнасьць кліматычных пытаньняў і нагадаў пра вяртаньне ЗША ў Парыскае пагадненьне аб клімаце.
Таксама ён згадаў амэрыканскіх салдатаў, якія загінулі ў аэрапорце Кабулу. «Мы ведаем, як супрацьстаяць тэрарыстычным групам», — сказаў Байдэн і адзначыў, што бясьпека павінная быць гарантаваная не ваеннымі апэрацыямі, а паляпшэньнем жыцьця людзей.
Вашынгтон у партнэрстве зь «вялікай сямёркай» мае намер аказваць гуманітарную дапамогу мільёнам людзей на плянэце, адзначыў прэзыдэнт ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн у ААН: Дэмакратыя жыве ў мірных пратэстоўцах у БеларусіГаворачы аб араба-ізраільскім канфлікце, Байдэн адзначыў, што выступае за так званае двухдзяржаўнае рашэньне. Паводле яго, Ізраіль мусиць мірна суседнічаць з палестынскай дзяржавай.
Камэнтуючы правы ЛГБТ, Байдэн адзначыў, што роўныя правы павінны быць ва ўсіх людзей «ці то ў Чачэніи, ці ў Камэруне».
«Я тут упершыню за 20 гадоў на гэтай трыбуне, калі ЗША не вядуць ніякай вайны. Забясьпечыць лепшую будучыню можна ўжо сёньня», — сказаў Байдэн.
Байдэн таксама ў сваёй прамове згадаў беларускіх пратэстоўцаў, якія адстойваюць свае правы.