Паводле жонкі мастака Яніны, ён просіць у лісьце, каб на суд яму перадалі кашулю-вышыванку з васількамі.
У лістах Алесь дасылае свае аўтапартрэты. Паводле Яніны, штомесяц ад Алеся прыходзіць адзін-два лісты.
Сям’я мастака жыве ў вёсцы Бобр у Крупскім раёне. Сын Алеся Пушкіна, выпускнік мясцовай школы, сёлета паступіў у Горадзенскі мэдычны ўнівэрсытэт.
У чым вінавацяць Алеся Пушкіна
30 сакавіка Алеся Пушкіна затрымалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала горадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Паводле пракуратуры — «за ўчыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму».
Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара «з аўтаматам на плячы», выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадзкога жыцьця» ў Горадні. Мастака трымаюць у сьледчай турме ў Жодзіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эстоніі адкрылі помнік «лясным братам». Расея: гэта «гераізацыя нацысцкіх памагатых»У лісьце з-за кратаў Алесь Пушкін напісаў, што перасьлед пачаўся пасьля ягонага ўдзелу 25 сакавіка ў міжнароднай выставе беларускага мастацтва «Кожны дзень!» у Мастацкім арсэнале Кіева. Ён там выступіў і даў інтэрвію ўкраінскім СМІ.
Мастак сьцьвярджае, што яго перасьледуюць «за творчую дзейнасьць, іншадумства, неабыякавае стаўленьне да гісторыі свайго краю».