Як адзначаецца на сайце Белстату, імпарт традыцыйнай для беларускай сельскай гаспадаркі культуры зьменшыўся з Расеі (на 34,1%, да 4 295 т) і з Азэрбайджану (на 9,6%, да 1 328 т).
У той жа час пастаўкі Беларусь павялічыла закупкі бульбы ў
- Нямеччыне (больш як у два разы, да 1892 т),
- Паўночнай Македоніі (больш як у 1,5 раза, да 1150 т),
- Эгіпце (амаль удвая, да 1015 т),
- Нідэрляндах (у 1,5 раза, да 800 т),
- Грузіі (у 8,2 раза, да 669 т),
- Пакістане (больш як удвая, да 115 т).
Раней Беларусь сама прадавала бульбу ў Паўночную Македонію і Грузію. Сёлета такіх паставак не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя ў Беларусі ўжо 9,8%. Наколькі гэта шмат і чым пагражаеУпершыню ў 2021 годзе Беларусь пачала купляць бульбу ў Ізраілі, Іране і Літве.
Амаль у тры разы Беларусь павялічыла пастаўкі бульбы з Украіны, да 5016 тон, і на 99,8% скараціла свае пастаўкі гэтай жа прадукцыі ва Ўкраіну. Цягам студзеня–ліпеня Ўкраіна закупіла ў Беларусі толькі 6,7 тысячы тон бульбы.
Украінскія экспэрты лічаць гэта незвычайнай тэндэнцыяй, бо Беларусь павялічыла аб’ёмы імпарту бульбы якраз у той пэрыяд, калі адбываецца ўборка ўраджаю.
Традыцыйна ўжо ўкраінская статыстыка адрозьніваецца ад беларускай. Паводле Дзяржаўнай службы статыстыкі Ўкраіны, Беларусь прадала ўкраінскім кампаніям 6827 т і купіла 5043 т украінскай бульбы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледам за А1 пра падвышэньне цэнаў абʼявілі МТС і БелтэлекамЗа колькі купляе і за колькі прадае
Пры гэтым Беларусь прадавала Ўкраіне бульбу таньней (21 цэнт за кіляграм), чым купляла яе ва Ўкраіне (адзін кіляграм за 28 цэнтаў).
Беларусь купляла бульбу
- у Літве — за 17 цэнтаў за кіляграм,
- у Грузіі — за 27,
- у Азэрбайджане — за 29,
- у Расеі — за 31 цэнт,
- у Іране — за 43,
- у Пакістане — за 47,
- у Эгіпце — за 49,
- у Нямеччыне — за 52 цэнты,
- у Паўночнай Македоніі — за 57,
- у Нідэрляндах — за 95.
Беларусь прадае бульбу
- у Малдову — за 18 цэнтаў за адзін кіляграм,
- у Расею — за 26,
- у Казахстан — за 36,
- у Таджыкістан — за 40.