«Сказалі, што прыблізна на 150 рублёў пэнсія зьменшыцца — цалкам здымуць надбаўку, якая тычылася званьня», — расказаў «Народнай волі» Валер Костка, які выйшаў у адстаўку ў 1993 годзе і падтрымаў нацыянальныя сілы.
Яго таксама абавязалі «вярнуць частку грошай» — тую самую надбаўку за некалькі месяцаў, якую налічвалі пасьля прыняцьця ўказу. Сумарна ён вінен дзяржаве каля 500 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пазбавіў званьня былога афіцэра КДБАналягічная размова з супрацоўніцай пэнсійнага аддзелу КДБ адбылася і ў Сяргея Аніські. Тая супакойвала: маўляў, не хвалюйцеся, ад 1 кастрычніка пэнсія будзе складаць 1091 рубель. Але адстаўны афіцэр не разумее, чаму павінен страчваць фінансава, бо надбаўка — гэта ў тым ліку «афганскія» грошы.
«Я ад Лукашэнкі не атрымаў ніводнага званьня, усё аж да маёра меў пры СССР, а падпалкоўніка прысвоіў былы старшыня КДБ Уладзімер Мацкевіч. У маіх пасьведчаньнях аб мэдалях няма подпісу Лукашэнкі. Тады пытаньне: якое ён мае права пазбаўляць мяне званьня?» — зьдзіўлены Сяргей Аніська, які зьбіраецца ў суд, бо гэта «пытаньне прынцыпу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыя цяпер — гэта карны орган у руках аднаго чалавека». Што былы міліцыянт кажа пра пазбаўленьне афіцэрскага званьняВалер Костка ўжо двойчы быў у судзе. Як толькі выйшаў указ, напісаў скаргу ў раённы суд па месцы прыпіскі, але яму адмовілі з фармулёўкай «за некарэктныя выразы». Так у канцылярыі расцанілі просьбу прызнаць Лукашэнку нелегітымным кіраўніком дзяржавы, а ягоны ўказ — нікчэмным.
Зварот у гарадзкі суд меў той жа вынік. Цяпер Валер Костка чакае адказу зь Вярхоўнага суду.