Затрыманы за незаконнае перасячэньне беларуска-польскай мяжы іншаземец
- ня зможа падаць прашэньне аб прытулку (выключэньне толькі для тых, каму пагражае перасьлед менавіта ў Беларусі),
- будзе абавязаны пакінуць тэрыторыю Польшчы,
- атрымае часовую забарону на ўезд у краіны Шэнгенскага пагадненьня,
Тым, хто разбурае інфраструктуру на мяжы (платы, загароды, шлягбаумы), будзе пагражаць да 5 гадоў зьняволеньня.
За папраўкі прагаласавалі 244 дэпутаты, супраць — 178, 23 устрымаліся. Закон уступіць у сілу на наступны дзень пасьля яго апублікаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва перастане прымаць прашэньні аб прытулку на сваёй тэрыторыі, — праект законуТолькі ў жніўні трапіць у Польшчу зь Беларусі ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі 1935 мігрантаў. 760 зь іх затрымалі, астатніх разьвярнулі.
17 верасьня перайсьці беларуска-польскую мяжу ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі 243 разоў.
Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што «ў Беларусі больш за 10 тысяч, а можа і больш асобаў, якія перамешчаныя з Блізкага Ўсходу, пераважна — з Іраку, а таксама з Сырыі, каб праводзіць гібрыдную атаку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы: Правакацыя зь мігрантамі была інсьпіраваная ў Маскве