У атачэньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна захварэлі на COVID-19 супрацоўнікі службаў бясьпекі і пратаколу, а таксама прэсавай службы.
Пра гэта расейскі кіраўнік паведаміў на сустрэчы празь відэасувязь з губэрнатарам Санкт-Пецярбургу Аляксандрам Бягловым.
Па словах Пуціна, супрацоўнікі, якія захварэлі, своечасова не ревакцынаваліся. Кіраўнік РФ адзначыў, што ўсе супрацоўнікі крамлёўскіх службаў, якія заразіліся каранавірусам, пераносяць хваробу лёгка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Пяскоў: Палітычная інтэграцыя Расеі і Беларусі магчымая, але цяпер яе ніхто не рыхтуеПраз карантын Пуцін ня змог прагаласаваць на выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай думы на выбарчым участку, таму ўзяў удзел у галасаваньні праз інтэрнэт. Раней прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што кіраўнік Расеі загадзя зарэгістраваўся для онлайн-галасаваньня.
Пуцін сышоў на самаізаляцыю пасьля таго, як стала вядома пра выпадкі захворваньня на каранавірусную інфэкцыю ў ягоным атачэньні. Па словах расейскага прэзыдэнта, гэта «не адзін, ня два», а «некалькі дзясяткаў» чалавек. Праз гэта Пуцін быў вымушаны адмяніць сваю паездку ў Душанбэ на саміт АДКБ. Па словах Пяскова, сам Пуцін здаровы і працягвае працаваць на адлегласьці.