Сяргея Непагоду затрымалі 16 верасьня на выхадзе са сьледчага ізалятара.
Удзельнік пратэстаў у Маладэчне быў затрыманы ў Пецярбургу ў сакавіку. 41-гадовы мужчына ўцёк зь Беларусі летась, пасьля таго як 19 чэрвеня 2020-га паспрабаваў адбіць у сілавікоў удзельніка акцыі. Сяргея могуць вярнуць на радзіму на патрабаваньне Генэральнай пракуратуры Беларусі. Маладэчанец ужо правёў у пецярбургскім СІЗА паўгоду, аднак рашэнне аб экстрадыцыі не было прынята і мужчыну 16 верасьня адпусцілі і зноў затрымалі.
Бойка людзей з «ланцугу салідарнасьці» і супрацоўнікаў АМАП адбылася 19 чэрвеня 2020 году на скрыжаваньні вуліц Вялікі Гасьцінец і Багдана Хмяльніцкага ў Маладэчне. Тым вечарам сілавікам атрымалася затрымаць 24-гадовага Мікалая Алейніка. Яго якраз і спрабаваў адбіць у АМАПу затрыманы ў Пецярбургу мужчына. Відэа канфлікту ёсьць у сеціве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экстрадыцыя з Расеі пагражае сама меней тром беларускім пратэстоўцамСёньня мае прайсьці паседжаньне ў справе Непагоды ў Колпінскім судзе Пецярбургу — разгляд рашэньня аб экстрадыцыі ў Беларусь і зьмяшчэньня ў ізалятар з гэтай мэтай. У судзе ў Сяргея Непагоды будзе адвакат Вольга Цэйтліна, паведамляюць прадстаўнікі беларускай дыяспары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як з Расеі выдаюць беларусаў, нягледзячы на пагрозу катаваньняў і забароны Эўрапейскага судуЯшчэ аднаго беларуса Уладзіслава Чакалава гвалтам вывозяць з Расеі. Жонка Уладзіслава Вікторыя расказала «Белсату», што 16 верасьня муж зьвязаўся зь ёй і паведаміў, што яго вязуць на памежны пераход Новыя Юркавічы, каб там перадаць памежнікам Беларусі. Уладзіслаў сьцьвярджае, што працэдура экстрадыцыі ў дачыненьні яго не была выкананая.
У Беларусі на мужчыну завялі крымінальную справу за фінансаваньне пратэставай дзейнасці.
Уладзіслаў Чакалаў — грамадзянін і Беларусі, і Ізраілю. Расейскі суд прыняў рашэньне вывезьці Чакалава ў Беларусь, бо нібыта скончыўся тэрмін дзеяння ягонага ізраільскага пашпарта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дубойскі, ну хто вы такі, каб вас катаваць?» Выдачу з Расеі беларуса Вадзіма Дубойскага будуць абскарджваць