Міністэрства аховы здароўя праверыла якасьць выкананьня ПЛР-тэстаў у лябараторыях Беларусі, па выніках праверкі ў дзьвюх зь іх былі выяўленыя недахопы ў арганізацыі працы, якія ўплывалі на якасьць і дакладнасьць тэстаў.
Кіраўнікі гэтых устаноў атрымалі папярэджаньне Мінздароўя аб тым, што праца цэнтраў будзе прыпыненая, калі яны ня выправяць сытуацыю. Але новая праверка зноў выявіла недахопы. У выніку міністэрства прыпыніла працу мэдцэнтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўпершыню зарэгістравалі 13 сьмерцяў ад COVID-1914 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе чарговай, ужо чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу:
«Чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь, і на парадку дня спэцыялістаў пытаньні забясьпечанасьці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам. Асобны момант — наяўнасьць свабодных месцаў у шпіталях, гатовасьць да перапрафіляваньня», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства па выніках нарады аб супрацьдзеяньні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.