Як вынікае з выкладзенага ў ютубе запісу, тады сілавікі заплянавалі сьцягнуць у Менск значныя сілы на выпадак «прайграных выбараў». Адпраўляць у сталіцу меркавалі нават турэмных «канвойнікаў», пакідаючы месцы зьняволеньня амаль без аховы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэртыза пацьвердзіла голас Юрыя Караева на стужцы з абразамі беларусаў і патрабаваньнем «убирать»Пры гэтым Юры Караеў засьцерагаў, што і сярод зьняволеных могуць успыхнуць бунты. Рашэньне гэтай праблемы міліцэйскі чыноўнікі прапанаваў:
«Кулямёты на вышках паставім, калі на тое пайшло. А можа, у бараках і „сожгём“, калі ніяк...», — казала на нарадзе асоба з голасам, падобным да Юрыя Караева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баксэр, які абяцаў зьмяніць імідж міліцыі. Як разьвівалася кар’ера Юрыя КараеваНеўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Юры Караеў быў звольнены з пасады міністра ўнутраных спраў і атрымаў пасаду памочніка Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці. «Зьлівы» выступаў і перамоваў супрацоўнікоў сілавых структураў апошнім часам сталі рэгулярнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіўся запіс размовы пра рэйд у Новую Баравую з галасамі, падобнымі да Эйсмант і Балабы