Як гаворыцца ў паведамленьні ведамства, днямі каля вёскі Горавіца Драгічынскага раёну паблізу мяжы з Украінай супрацоўнікі Памежнага камітэту выявілі пашкоджаньне дзяржаўнага герба на слупе.
Сьледчыя агледзелі ўчастак мясцовасьці і зафіксавалі «сьледавую карціну». Папярэдне мяркуецца, што ў знак стрэлілі з паляўнічай зброі з боку Ўкраіны. Гільзаў пакуль не знайшлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія памежнікі паведамілі, што з тэрыторыі Ўкраіны абстралялі памежны слуп, раструшчылі дзяржаўны гербНапярэдадні ў паведамленьні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі сьцьвярджалася, што пашкоджаньне выявілі беларускія памежнікі. Аднак у Памежнай службе Ўкраіны кажуць, што гэта іх супрацоўнікі пабачылі наступствы вандалізму і праінфармавалі беларускі бок.
У камэнтары ўкраінскага боку таксама гаварылася, што знак стаіць на беразе канала ў балоціста-хмызьняковай мясцовасьці, дзе перасоўвацца пешшу амаль немагчыма. Таму, хутчэй за ўсё, стрэліць у знак маглі з чоўна.