Паводле чыноўніцы, якую цытуе Беларуская тэлевізія, у так званым «сьпісе Васкрасенскага» не было выразных крытэраў, якія маглі б служыць падставай для вызваленьня ўсіх уключаных туды асобаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БТ: Лукашэнка памілаваў 13 чалавек. Але прозьвішчаў не назваліПрыкладна чвэрць зь ліку «кандыдатаў» ня мела прысудаў або рашэньне не набыло законную моц. Такія выпадкі камісіяй не разглядаюцца.
17 чалавек — злосныя парушальнікі рэжыму адбыцьця пакараньня. Адпаведна, гэта сьведчыць, што яны ня сталі на шлях выпраўленьня.
Больш за дзесяць асобаў зрабілі злачынствы, зьвязаныя з карупцыяй, незаконным абарачэньнем наркотыкаў ці зброі.
Парадку 6 чалавек раней судзімыя альбо ўчынілі правапарушэньні падчас адбыцьця пакараньня.
Акрамя таго, некаторыя катэгарычна адмовіліся пісаць прашэньне аб памілаваньні. Адпаведна, камісія разглядала больш вузкае кола, сказала Вольга Чупрыс, падсумаваўшы, што ў выніку Лукашэнка памілаваў 13 чалавек. Іх прозьвішчы не называюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Уключылі ў сьпіс з пазнакай, што ня можа напісаць прашэньне». Ці памілуюць Дзьмітрыя Гопту, які мае разумовую недастатковасьць9 жніўня падчас «Вялікай размовы» прадстаўнік «Круглага стала дэмакратычных сілаў» Юры Васкрасенскі агучыў прапанову аб вызваленьні першай сотні чалавек, зьняволеных паводле палітычных артыкулаў.
Лукашэнка паабяцаў паглядзець сьпіс, але выставіў сваю ўмову — Васкрасенскі «пэрсанальна адказвае ўласнай галавой за кожнага».
Тады Васкрасенскі ўдакладніў, што ў прашэньні аб памілаваньні гаворка пра 93 «аблудных», яшчэ 6 чалавек — банкіры, якія кампэнсавалі шкоду і актыўна супрацоўнічалі са сьледзтвам, і адзін — экс-кіраўнік Магілёўскай філярмоніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васкрасенскі хоча хадайнічаць аб вызваленьні Пачобута, хоць той адмовіўся прасіць памілаваньня