Як адзначаецца на сайце ведамства, пры аглядзе памежнага знаку супрацоўнікі заставы «Сварынь» выявілі пашкоджаньні самога слупа, а таксама шыльды з выявай афіцыйнага гербу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стрэлы ў паветра і сьлезацечны газ: Літва намагаецца стрымаць на мяжы плынь мігрантаў зь БеларусіЗафіксавана, што драўляныя і плястыкавыя элемэнты маюць вялікую колькасьць прабоін ад дробу, герб практычна раструшчаны. Памежнікі мяркуюць, што стралялі з паляўнічай зброі.
Па выніках сустрэчы з украінскімі калегамі бакі прыйшлі да высновы, што стралялі з тэрыторыі Ўкраіны. Цяпер ідзе разбор інцыдэнту.
Як паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка, тое, што знак на мяжы зь Беларусьсю пашкоджаны, выявіў памежны нарад Луцкага атраду ўкраінскай памежнай службы. І адразу пра гэта паведамілі беларускім калегам і супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.
«Характар пашкоджаньняў сьведчыў пра магчымае выкарыстаньне паляўнічай стрэльбы. У той жа час балоціста-хмызьняковая мясцовасьць на тым напрамку ўскладняе пешы рух асобаў, і прыкметаў знаходжаньня людзей каля памежнага знаку ня выяўлена. Разам з тым знак разьмешчаны побач з каналам, які злучае азёры гэтай мясцовасьці, таму не выключаецца, што пашкодзіць знак маглі парушальнікі, якія праходзілі па канале на чоўне», — сказаў Андрэй Дземчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім беларускія памежнікі падвозяць мігрантаўПаводле яго, у часе праверкі на мясцовасьці не знайшлі гільзаў ад паляўнічай зброі. «Зь беларускім бокам правялі памежна-прадстаўнічую сустрэчу, на якой беларускі бок ня выказаў прэтэнзій ці абвінавачаньняў на адрас украінскіх памежнікаў», — дадаў прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.