Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе чарговай, ужо чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу:
«Чарговая хваля Covid-19 прыйшла ў Беларусь, і на парадку дня спэцыялістаў пытаньні забясьпечанасьці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам. Асобны момант — наяўнасьць свабодных месцаў у шпіталях, гатовасьць да перапрафіляваньня», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства па выніках нарады па супрацьдзеяньні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бацьку заразілі ў гастраэнтэралёгіі, ён памёр». Беларусь накрывае новая хваля COVID-19У ведамстве спадзяюцца, што пачатая вакцынацыя дазволіць зьменшыць лік хворых, асабліва зь цяжкім працягам хваробы. Праўда, пакуль што ахвотных прышчапляцца расейскімі ці кітайскімі прэпаратамі ня так шмат, а іншых варыянтаў у шырокім доступе няма.
Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі на 14 верасьня, у Беларусі зарэгістраваныя больш за 506 тысяч чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Сутачны прырост склаў 1630 хворых, памерлі 12 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: COVID-19 закране ўсё насельніцтва ЗямліЗа ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі ад пачатку мінулага году на тэрыторыі краіны ахвярамі выяўленай каранавіруснай інфэкцыі сталі 3941 пацыентаў.