Як паведамілі ў прэсавым цэнтры СБУ, арсэнал быў схаваны ў лесапаласе паблізу пасёлку Бутавае, што мяжуе зь Беларусьсю. Яго знайшлі ў часе адной з фазаў вучэньняў, калі адпрацоўвалася памежная паласа дзяржаўнай мяжы Ўкраіны.
Супрацоўнікі спэцыяльнай службы знайшлі 2 рэактыўныя супрацьтанкавыя гранаты РПГ-26, 8 ручных гранат РГД-5 з запаламі да іх, 5 кіляграмаў выбуховага рэчыва (папярэдне — плястыд), 2 магазыны да АК-74, 170 патронаў калібраў 5,45 і 7,62. Усе знаходкі накіравалі на выбуховатэхнічную экспэртызу. Сьледчыя вывучаюць магчымыя крыніцы паходжаньня гэтай зброі і шукаюць датычных да яе асобаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перашкаджалі працы, пагражалі, прымушалі звольніцца». Яшчэ адна супрацоўніца беларускай міліцыі паскардзілася на пагрозы з УкраіныСьледчыя дзеяньні адбываюцца ў межах крымінальнага расьсьледаваньня паводле часткі 1 артыкула 263 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (нашэньне, захоўваньне, набыцьцё, перадача ці рэалізацыя агнястрэльнай зброі без прадугледжанага законам дазволу). Гэта караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўзмацніла ахову мяжы зь Беларусьсю і рыхтуецца адпрацоўваць навыкі адбіцьця зьнешняй агрэсіі