Цяпер у Літве 4149 мігрантаў, якія перайшлі мяжу зь Беларусі па-за пунктамі пропуску.
2604 зь іх падалі прашэньні аб прыстанішчы ў Літве. 570 прашэньняў улады ўжо разгледзелі — усім мігрантам адмовілі.
130 мігрантаў літоўскія ўлады ўжо адправілі ў краіны паходжаньня. Калі мігрант добраахвотна згаджаецца вярнуцца на радзіму, яму купляюць квіток і даюць 300 эўра на дарогу.
Да таго ж улады Літвы рыхтуюць зьмены ў закон, адпаведна якім нельга будзе падаць прашэньне аб прыстанішчы, нелегальна перайшоўшы мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва перастане прымаць прашэньні аб прытулку на сваёй тэрыторыі, — праект закону13 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 249 спробаў незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 12 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. Латвійскія памежнікі спынілі 19 спробаў. Літоўскія — каля дваццаці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча рыхтуецца да эскаляцыі міграцыйнага ціску з боку Беларусі,— кіраўнік МЗС