«За эпізодам вучэньняў сочаць замежныя аташэ з 18 краін, а таксама назіральнікі дзяржаў – чальцоў АДКБ і ШАС, сакратарыяту Савету міністраў абароны СНД, а таксама дэлегацыя Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа», — паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маштаб, мэты, пратэсты: што трэба ведаць пра беларуска-расейскія вучэньні «Захад»Там праінфармавалі, што, згодна з задумай, на Обуз-Лясноўскім палігоне злучэньням і вайсковым часткам трэба адбіць наступ праціўніка і стварыць умовы для контраўдару. Наступ рэгіянальнай групоўкі падтрымліваюць ракетныя войскі і артылерыя, апэратыўна-тактычная і вайсковая авіяцыя. Гэта верталёты Мі-24 Узброеных сіл Беларусі і верталёты Ка-52 армейскай авіяцыі Расеі.
Раней Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў назіральнікаў краінаў Эўразьвязу і ЗША, якія нібыта наўмысна не прыехалі на вучэньні «Захад-2021».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка на вучэньнях «Захад-2021»: Беларусі патрэбныя С-400, каб абараніць мяжу з Украінай«Мы запрасілі ўсіх, хто жадаў паглядзець гэтыя вучэньні. Іх тут не было, але яны ўсё бачылі. Тое, што яны знарок не прыехалі, гэта такая несалідная пазыцыя», — казаў ён 12 верасьня падчас наведваньня палігону пад Баранавічамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі міністар абароны: Некалькі прадстаўнікоў Літвы будуць назіраць за вучэньнямі «Захад-2021» у БеларусіВучэньні «Захад-2021» праходзяць 10-16 верасьня на дзевяці палігонах у Расеі і на пяці ў Беларусі. Агулам у манэўрах задзейнічана прыкладна 200 тысяч чалавек асабовага складу і вялікая колькасьць баявой тэхнікі.