Нерэгулярныя мігранты ня змогуць падаць прашэньне аб прыстанішчы, перайшоўшы мяжу зь Літвой. Праект зьменаў у закон ужо «амаль узгоднены», заявіў BNS міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс, перадае Delfi.lt.
Паводле новых правілаў, падчас экстрэмальнай сытуацыі, якая цяпер абвешчана ў краіне, падаць прашэньне можна будзе:
- у пунктах памежнага кантролю,
- у транзытных зонах,
- у пасольствах і консульствах Літвы,
- у Дэпартамэнце міграцыі, калі прыбыцьцё ў Літву было законным.
У Літву сёлета трапілі больш за 4100 мігрантаў, каля 2200 разьвярнулі на мяжы, яшчэ каля ста мігрантаў вярнулі ў краіны паходжаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва намерылася пабудаваць да красавіка першы ўчастак загароды на мяжы зь Беларусьсю13 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 249 спробаў незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 12 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. Латвійскія памежнікі спынілі 19 спробаў. Літоўскія — каля дваццаці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча рыхтуецца да эскаляцыі міграцыйнага ціску з боку Беларусі,— кіраўнік МЗС ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замест калідора мігрантаў на Захад — адстойнік. Чаму праваліўся амбітны плян Лукашэнкі