Краіны-донары абавязаліся выдзеліць 1,2 млрд даляраў на гуманітарную дапамогу ў Афганістане.
Пра гэта заявіў 13 верасьня намесьнік генэральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаньнях Марцін Грыфітс, закрываючы канфэрэнцыю ААН у Жэнэве, прысьвечаную пытаньням дапамогі Афганістану.
«Гэтае фінансаваньне дазволіць нам узмацніць дапамогу афганскаму народу ў час вострай неабходнасьці», — адзначыў генэральны сакратар Антонію Гутэрыш у Твітэры.
Фінансаваньне заклікана не дапусьціць голаду ў Афганістане і прадухіліць каляпс цяперашніх дзяржаўных службаў, адзначае Deutsche Welle.
Пачатковай мэтай канфэрэнцыі было сабраць 606 млн даляраў для аказаньня дапамогі найбяднейшым жыхарам Афганістану ў наступныя чатыры месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар ААН выступіў за дыялёг з «Талібанам» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША назвалі ўрад талібаў «пераходным кабінэтам»