Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Эўразійскага банку разьвіцьця.
«Рост цэнаў падтрымліваюць павышаныя інфляцыйныя чаканьні, глябальныя затрымкі паставак, а таксама тое, што падаражэлі харчаваньне і сыравіна на сусьветным рынку», — адзначаюць экспэрты банку.
Дадатковым інфляцыйным фактарам у наступныя месяцы можа стаць невысокі ўраджай збожжа. З улікам гэтых фактараў экспэрты банка чакаюць захаваньне гадавой інфляцыі на ўзроўні каля 10%. Гэта паказчык, паводле іх ацэнак, будзе трымацца да лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буракі і морква з пачатку году падаражэлі ўтрая. Што вырасла ў цане найбольшСёлета сярод іншага істотна падаражэлі харчы. У ліпені інфляцыя ў Беларусі склала 0,07%, гадавы прырост спажывецкіх цэнаў — 9,8%. У параўнаньні са студзенем гэтага году, згодна з дадзенымі Белстату, буракі і морква падаражэлі ўтрая. У студзені буракі каштавалі 0,83 рублі за кіляграм, у ліпені — 2 рублі 61 капейку за кіляграм. Літар малака за сем месяцаў падаражэў на 3,2%, сьмятана — на 0,71%, кефір — на 2,6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады ўзяліся рэгуляваць цэны на будаўнічыя матэрыялыУ ліпені Нацыянальны банк Беларусі скарэктаваў свой прагноз па інфляцыі на 2021 год — да 9%. Першапачаткова ўлады разьлічвалі, што інфляцыя ў 2021 годзе не перавысіць 5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразійскі банк разьвіцьця заявіў пра запаволеньне беларускай эканомікі