Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol з дапамогай кібэрпартызанаў абнародавала чарговыя факты злоўжываньня паўнамоцтвамі з боку сілавікоў.
Як гаворыцца ў анатацыі да паўгадзіннай відэасправаздачы, гэтым разам стала вядома, хто стаяў за спэцапэрацыямі, бадай, у самым пратэставым жылым раёне Новая Баравая пад Менскам, а таксама ў іншых лякацыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэмны канцлягер: хто ўзаконіў катаваньні ў Беларусі? Чарговае расьследаваньне ByPol«Прыйшоў час расказаць падрабязна пра тых нелюдзяў, якія праводзілі, згодна зь іх жа тэрміналёгіяй, „ваенныя апэрацыі“ і „акцыі адплаты“ супраць меркаваных удзельнікаў мірных пратэстаў у Менскай вобласьці, а менавіта ў Новай Баравой і Дзяржынску. Дзякуючы дадзеным, атрыманым кібэрпартызанамі, мы вызначылі кола асобаў, якія маюць непасрэднае дачыненьне да гэтых злачынстваў», — адзначаецца ў дакумэнтальным матэрыяле.
Поўная вэрсія новага расьсьледаваньня ByPol даступнае па спасылцы ТУТ.