У Менску адбылася чарговая акцыя жанчын зь бела-чырвонымі парасонамі.
Традыцыйны марш жанчын з парасонамі ў нацыянальных колерах адбыўся ў Менску. Жанчыны неспадзявана зьяўляюцца ў розных месцах сталіцы і ладзяць невялікі марш, які зазвычай прымеркаваны да нейкай падзеі або салідарнасьці з палітвязьнямі.
Акцыю 10 верасьня ўдзельніцы прысьвяцілі жанчынам, якія знаходзяцца ў турмах па «палітычных» артыкулах.

Акцыя пратэсту. Шпацыр у Менску з партрэтамі жанчынаў-палітвязьняў. Менск, 10 верасьня 2021 году

Партрэты палітзьняволеных Марыі Калесьнікавай, Ксеніі Луцкіной, Паліны Шарэнды-Панасюк, Марфы Рабковай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шматдзетныя маці, журналісткі, пэнсіянэркі: жанчыны ў няволі, зь якімі нібыта «не ваюе» Лукашэнка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лічыць сябе невінаватай». Натальлю Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні