Як адзначаецца ў пастанове ведамства, апублікаванай 9 верасьня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, профільнае міністэрства, абласныя выканкамы і Менскі гарвыканкам будуць узгадняць накіраваньне дэлегацый фэдэрацыямі, арганізацыямі фізкультуры і спорту, вучэльнямі алімпійскага рэзэрву ў выпадках, калі тыя атрымліваюць падтрымку зь дзяржаўнага бюджэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У любым выпадку будуць зьяжджаць». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра забарону спартоўцам выяжджаць за мяжуУ дакумэнце таксама адзначаецца, што дэлегацыі гульнявых відаў спорту павінны штогод дасылаць у ведамства выпiскі пляну спаборніцтваў не пазьней за 1 сьнежня. Іншыя арганізацыі фізкультуры і спорту абавязаныя рыхтаваць каляндарныя заяўкі адначасова ў Мінспорту, і ў выканкамы.
Кантрольныя ведамствы на працягу двух тыдняў мусяць разгледзець выпіскі і паінфармаваць заяўніка аб узгадненьні або неўзгадненьні адпраўкі дэлегацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандыдат спорту ў кіданьні гранаты. Гісторыя кар’еры міністра Кавальчука, які праваліў Алімпіяду ў ТокіёЯк адзначае ў гэтым зьвязку спартовы партал «Трыбуна», датычна беларускіх атлетаў і раней дзейнічалі асаблівыя правілы ўдзелу ў міжнародных турнірах.
Мінімум за 10 дзён да старту трэба было падаць адпаведныя заявы з падрабязным тлумачэньнем, куды едзеш і навошта. Спартовыя чыноўнікі разглядалі дакумэнт і давалі дабро ці забаранялі. Пад выніковым дакумэнтам расьпісваліся пяць чалавек, уключна зь міністрам. Зрэшты, адмоваў амаль не было, хіба зусім у рэдкіх выпадках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без Хіжынковай, але з Васілевіч. «Менскі паўмаратон» уключылі ў праграму імпрэзаў да «дня народнага адзінства»Аднак гэтым разам, асабліва з улікам сьціплых паказьнікаў на сусьветным узроўні практычна ва ўсіх спартовых дысцыплінах, «марнаваньне сродкаў» прызналі немэтазгодным.