Беларус Алег Вярэніч (псэўданім «Лешы»), які служыў салдатам у складзе 10-й асобнай горна-штурмавой брыгады, нарадзіўся ў Лунінцы і загінуў 9 верасьня 2016 году пад Мар’інкай Данецкай вобласьці. Пахаваны ў вёсцы Новая Парафіеўка Харкаўскай вобласьці.
Як паведаміла ўпраўленьне прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Ўкраіны, у цырымоніі ўзялі ўдзел сваякі і блізкія палеглых воінаў, прадстаўнікі Мінабароны, памежнай службы і Ўзброеных сілаў. Яны ўшанавалі памяць абаронцаў Украіны хвілінай маўчаньня і паклалі кветкі да стэлы памяці.
Сёньня звон прагучаў 9 разоў — роўна столькі вайскоўцаў загінулі ў розныя гады ў гэты дзень у часе апэрацый па падтрыманьні міру і бясьпекі.
Цырымонія «Звон памяці» адбываецца кожны дзень, калі гінулі ўкраінскія вайскоўцы. Для яе правядзеньня на тэрыторыі Міністэрства абароны стварылі адмысловы пляц і паставілі памятны знак, у які ўмантавалі рэшткі снарадаў і ўласна звон. Памятны рытуал ажыцьцяўляецца ўдарамі звона адпаведна колькасьці загінулых у гэты дзень у розныя гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ўшанавалі памяць абаронцаў. За тэрытарыяльную цэласнасьць краіны загінулі 10 беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы, якія загінулі на Данбасе ў баях за Ўкраіну і «ЛДНР». Сьпісы з абодвух бакоў