Паводле ЭСПЧ, зь 5 верасьня яны, мяркуючы па ўсім, хаваюцца на тэрыторыі Літвы.
8 верасьня суд пастанавіў, што калі мігранты цяпер на тэрыторыі Літвы, іх нельга выдаць у Беларусь да 29 верасьня.
Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Рустамас Любаевас 9 верасьня заявіў, што на памежжы Беларусі і Літвы з 2 верасьня насамрэч знаходзіцца група мігрантаў, перадае LRT.
Але, паводле яго,
- дакладна ня высьветлена, што яны грамадзяне Афганістана,
- яны не імкнуцца выехаць на тэрыторыю Літвы,
- няма абʼектыўных зьвестак, якія дазволілі б сьцьвярджаць, што згаданыя афганскія грамадзяне знаходзяцца на тэрыторыі Літвы.
Ён дадаў, што калі згаданыя мігранты змогуць пацьвердзіць сваё афганскае грамадзянства і выкажуць жаданьне трапіць у Літву, іх прапусьцяць.
Ад пачатку міграцыйнага крызісу Літва прыняла 4148 нерэгулярных мігрантаў. Каля 2 тысяч чалавек разьвярнулі на мяжы.
У канцы жніўня Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) пастанавіў, што Польшча і Латвія павінны забясьпечыць ежай, вадой, адзеньнем і мэдычнай дапамогай уцекачоў з Блізкага Ўсходу, якія затрымаліся на мяжы зь Беларусьсю. А таксама, калі магчыма, часовым жытлом.
Беларусь не зьяўляецца падпісантам Эўрапейскай канвэнцыіі правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь вырашыла дзейнічаць як разбойніцкі рэжым». Кіраўніца МУС Латвіі пра міграцыйны крызіс8 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 194 спробы незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 3 мігрантаў затрымалі. Літоўскія — каля сарака. Латвійскія памежнікі спынілі 8 спробаў.
Польская памежная служба апублікавала відэа, на якім, як яна сьцьвярджае, паказана, як беларускія памежнікі прывозяць мігрантаў на розныя ўчасткі мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: Эўразьвяз, ня трэба капіяваць падыходы Лукашэнкі