«Цэны проста ўзьляцелі. Напрыклад, катлетнае мяса купляла ў краме тыдзень таму па 9,39 рубля, а цяпер яно ўжо 11,49», — паскардзілася Zerkalo.io мянчанка Кацярына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвініна +5%, батон +4%. Як урад кантраляваў цэны і што з гэтага атрымаласяПа словах пакупнікоў, зьмяніўся і асартымэнт мясной прадукцыі, шмат у якіх крамах яна стала яшчэ і па-іншаму называцца: замест шыі, лапаткі і тазасьцегнавой часткі на прылаўку «паўфабрыкаты зь сьвініны мясныя, буйнакавалкавыя бяз костак астуджаныя». Цэны на іх істотна большыя — маўляў, так распарадзіўся пастаўшчык, паведамілі ў адной з крамаў.
«Цэны на мяса дзіка падняліся: на некаторыя паўфабрыкаты зь сьвініны адразу на 4–5 рублёў», — канстатуе мянчук Мікіта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урадавая камісія дазволіла падняць цэны на мясаНа пачатку месяца ўлады дазволілі вытворцам і гандлю да 23 верасьня падняць цэны на мяса і мясапрадукты — ня больш як на 4,9% у адносінах да цэнаў канца лютага, калі ўвялі жорсткае рэгуляваньне цэнаў на 62 віды сацыяльна значных тавараў, у тым ліку сьвініны. Да 28 лютага гандлярам і пастаўшчыкам забаранілі павышаць цэны на гэтыя тавары, а з 1 сакавіка — ня больш як на 0,2% за месяц. Аднак цяпер тыя бар’еры зьнятыя.
Апошні раз сьвініна даражэла ў траўні, але калі параўноўваць зь цяперашнімі лічбамі — неістотна. Так, сярэдняя цана, паводле дадзеных Белстату, на бескасьцёвую сьвініну тады павялічылася на 42 капейкі (з 10,67 да 11,09 рубля), а на мяса з косткай — на 22 капейкі (з 7,50 да 7,72 рубля).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 263% за месяц. У Беларусі зафіксавалі рэзкі скачок цэнаў на бульбу, буракі, капусту і морквуГандлёвыя сеткі сьцьвярджаюць, што ні да падаражэньня сьвініны, ні да зьмены асартымэнту дачыненьня ня маюць: гандаль па-ранейшаму робіць усё, каб забясьпечыць пакупнікоў сьвежымі прадуктамі. Маўляў, шукаць праблему трэба на пачатковым этапе — у вытворцаў.
Мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы прызнаюць, што праз абмежаваньне росту цаны ім нявыгадна прадаваць сваю прадукцыю на ўнутраным рынку. Вырасьлі выдаткі на кармы, энэрганосьбіты, паліва, дастаўку. А прадаваць патрабуюць практычна па той жа цане, якая была месяц-два таму. Таму даводзіцца ісьці на пэўныя хітрыкі з абнаўленьнем асартымэнту і, адпаведна, вышэйшымі цэнамі.