Марэн выступіла ў відэаканфэрэнцыі на сустрэчы праваабаронцаў у Вільні, якая абмяркоўвала перасьлед праваабарончай групы «Вясна» з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яна адзначыла, што, паколькі ёй не дазволены ўезд у Беларусь, праваабаронцы «Вясны» маюць «вырашальнае значэньне» для яе працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя арганізацыі пачынаюць кампанію #FreeViasna ў падтрымку зьняволеных беларускіх праваабаронцаў«Жахлівыя рэпрэсіі, якія цяпер накіроўваюцца супраць Вясны, маюць непасрэдны негатыўны ўплыў на нашу здольнасьць у Жэнэве адсочваць абвінавачаньні ў парушэньні правоў чалавека, зьбіраць доказы і належным чынам паведамляць аб рэпрэсіях, і гэта, пэўна, невыпадкова», — сказала Марэн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца «Вясны» Андрэй Палуда пакінуў Беларусь«Летась я ацаніла сытуацыю ў Беларусі як катастрафічную. Мне цяпер не хапае слоў, каб выказаць сваю інтэрпрэтацыю сытуацыі. Я не магу сабе ўявіць, што можа быць яшчэ горш», — адзначыла яна.
- У гэты момант старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намесьнік Валянцін Стэфановіч, а таксама пяцёра іншых праваабаронцаў арганізацыі — Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка, Тацяна Ласіца — знаходзяцца за кратамі.