Сутнасьць прэтэнзій, якія прывялі да ліквідацыі «Пэрспэктывы», яе нязьменны лідэр Анатоль Шумчанка да канца так і не зразумеў. Але мяркуе, што для прадпрымальніцкай супольнасьці гэта адчувальны ўдар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра няўрадавыя арганізацыі і СМІ: «Ідзе зачыстка»«Пры ліквідацыі „Пэрспэктывы“ мяне аўтаматычна выключаць з рабочай групы ў пытаньнях дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў пры грамадзка-кансультатыўнай радзе Міністэрства эканомікі. Мала хто ведае гісторыю гэтага органа, які пры ўсім тым застаецца важнай дыялёгавай пляцоўкай для ІП і спосабам зваротнай сувязі з урадам i ведамствамі. Рабочая група зьявілася пасьля знакавага Форуму прадпрымальнікаў з удзелам 3000 дэлегатаў. Тады, проста на сцэне, у дэбатах з кіраўніком Дэпартамэнту прадпрымальніцтва я дамовіўся пра перамовы, каб зьняць крытычнае напружаньне», — адзначыў Анатоль Шумчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лідэра прадпрымальніцкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанкі прайшоў ператрусПа яго словах, шматлікіх індывідуальных прадпрымальнікаў фактычна пазбавілі пляцоўкі, дзе яны маглі ўздымаць і вырашаць надзённыя пытаньні. Заўсёды шкада пакідаць тое, што створана супольнай працай, але такія цяперашнія рэаліі, падсумаваў Анатоль Шумчанка.
«Пэрспэктыва» была ініцыятарам рэзанансных вулічных выступаў прадпрымальнікаў, а таксама падтрымлівала акцыі пратэсту супраць павальнага прызнаньня беларусаў «дармаедамі».
Актыўных прадпрымальнікаў, уключна з Анатолем Шумчанкам, неаднаразова затрымлівалі, саджалі на суткі і выпісвалі буйныя штрафы. Апошні ператрус у лідэра «Пэрспэктывы» прайшоў 24 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паабяцаў «навесьці парадак» з ІП і самазанятыміАд пачатку ліпеня ў прадстаўнікоў беларускіх СМІ, няўрадавых і праваабарончых арганізацый адбываюцца ператрусы. Сьледчы камітэт тлумачыць гэта дачыненьнем СМІ і НДА да ценявым фінансавых схемаў. Паводле праваабаронцаў, у Беларусі ліквідаваныя або знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі больш за 100 няўрадавых арганізацый.