Прысуд вынесены завочна — мужчына знаходзіцца ў вышуку. Яго адвакат, які таксама не кантактаваў са сваім падабаронным, пакінуў за сабой права абскардзіць прысуд, які яшчэ не набыў законную моц.
Паводле зьвестак сьледзтва, у пачатку 2015 году Урбанэк паехаў праз Кіпр на ўсход Украіны. Там ён быў узброены сэпаратыстамі самаабвешчанай «ДНР». Спачатку грамадзянін Чэхіі займаўся гаспадарчымі справамі, а затым як мінімум да 2018 году ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях.
На думку суду, Урбанэк ня ўтойваў удзелу ва ўзброеным канфлікце ў Данбасе на баку сэпаратыстаў. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць запісы і фатаздымкі ў сацсетках асуджанага. Судзьдзя адзначыла, што Урбанэк удзельнічаў ва ўзброеных нападах і цалкам усьведамляў свае дзеяньні.
Адзін са сьведак заявіў суду, што Урбанэк адправіўся ў «ДНР», каб зарабіць грошай. Асуджаны нібыта атрымліваў 15 тысяч расейскіх рублёў у месяц. Гэта пацьвердзіла і маці Ўрбанэка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым падобныя і чым адрозьніваюцца сучасная Беларусь і так званая «ДНР»Прызначаны Ўрбанэку адвакат гаварыў у судзе, што публікацыі ў сацсетках ня могуць быць відавочным доказам удзелу падсуднага у баявых дзеяньнях.
Чэскія СМІ пісалі, што Ўрбанэк адышоў ад сэпаратыстаў і прыняў іслам.
У Чэхіі ва Ўрбанэка 13 судзімасьцяў — у асноўным за крадзяжы аўтамабіляў і злачынствы супраць уласнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія новыя факты зьявіліся ў справе зьбітага ў 2014 годзе ў Данбасе самалёта MH17?- У верасьні летась Гарадзкі суд Прагі прысудзіў грамадзяніну Беларусі 4,5 года пазбаўленьня волі за ўдзел у вайне супраць Украіны на Данбасе. Падсудны Аляксандар Фадзееў адмаўляў сваю віну і заяўляў, што хацеў толькі дапамагчы людзям абараніцца ад «украінскіх фашыстаў», але сам у баях ня ўдзельнічаў.