Дачасную мабілізацыю ў ведамстве патлумачылі «надзвычай насычанай баявой падрыхтоўкай». Там удакладнілі, што на больш раньні час будзе перанесеная і прысяга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У масцы толькі галоўны лекар». Як ва ўмовах пандэміі праходзіць прызыўная кампанія«Гэта зьвязана перш за ўсё з насычанай баявой падрыхтоўкай сёлета ва Ўзброеных сілах. Апынуўшыся ў войску крыху раней, хлопцы пасьпеюць да пачатку асноўных працэсаў прайсьці курс пачатковай падрыхтоўкі, атрымаць неабходныя навыкі і адаптавацца ў складзе падразьдзяленьняў», — аргумэнтавалі такое рашэньне ў Міністэрстве абароны.
Тэрміны службы застаюцца ранейшымі, мяняецца толькі час адпраўкі ў войска — у кастрычніку замест лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 тысяч подпісаў за адзін дзень. Як Мінабароны за месяц стварыла ў Беларусі новы пратэставы рухПрызыўнікі без вышэйшай адукацыі ў Беларусі служаць 18 месяцаў, выпускнікі вышэйшых навучальных установаў — 1 год.
У адпаведнасьці з новай рэдакцыяй палажэньня аб парадку праходжаньня вайсковай службы, адрозна ад папярэдніх гадоў, цяпер маладым людзям даецца толькі адна адтэрміноўка на навучаньне ў ліцэях, каледжах ці ВНУ.