Літоўскія ўлады не дазволілі перавозіць праз марскі порт Клайпеды груз акцыянэрнага таварыства БелАЗ з Жодзіна.
Як вынікае з паведамленьня на афіцыйным сайце мытні Літвы, аўтавытворца спрабаваў экспартаваць у Чылі 18 кантэйнэраў з чатырма часткамі самазвалаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даўгі на 1,2 мільярда. Што зь БелАЗам, супраць якога ўвялі санкцыіУ адмове тлумачыцца, што самазвалы шырока выкарыстоўваюцца ў горназдабыўной прамысловасьці, але іх таксама можна прыстасаваць для іншых мэтаў. Іншымі словамі, прадукцыя падпадае пад функцыі двайнога прызначэньня, уключна з вайсковымі патрэбамі.
У цяперашні час праводзіцца расьсьледаваньне, пасьля чаго будзе вырашацца пытаньне аб далейшым лёсе грузу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рабочых БелАЗу выклікаюць у міліцыю на допыты пра леташні страйкПрадпрыемства БелАЗ уключылі ў чацьвёрты пакет санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі ў чэрвені гэтага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканская Cummins спыніла супрацоўніцтва зь БелАЗам. Якія яшчэ кампаніі заблякавалі кантакты з заводам пасьля санкцыяў