Сёння раніцай у кватэры экс-карэспандэнта Tribuna.com Андрэя Маслоўскага быў праведзены ператрус. Пасьля гэтага з Маслоўскім правялі гутарку ў будынку ГУБАЗіК. Увечары стала вядома, што журналіст затрыманы.
Статус Андрэя Маслоўскага пакуль невядомы, паведамляе Tribuna.com.
Маслоўскі працаваў у Tribuna.com з 2010 году, а ў ліпені 2021 звольніўся паводле пагадненьня бакоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 верасьня: «хатняя хімія» за абразу міліцыянта, штраф пэнсіянэрцы, грамадзкія працы за сарваны сьцяг