Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў салідарнасьць з асуджанымі сёньня Марыяй Калесьнікавай і Максімам Знакам і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.
Пра гэта ён напісаў па-беларуску ў Твітэры:
Прысуды, вынесеныя Калеснікавай і Знаку, асудзіла таксама Нямеччына, патрабуючы неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі.
Прадстаўніца МЗС Нямэччыны Андрэа Засэ адзначыла, што прысуды Калесьнікавай і Знаку «сымбалізуюць жорсткасьць і рэпрэсіі беларускага рэжыму ў дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці». Засэ назвала беларускіх апазыцыянэраў «аднымі з найбольш сьмелых прадстаўнікоў пратэставага руху пасьля сфальсыфікаваных выбараў прэзыдэнта».
- У Менску сёньня агучылі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя Сяргей Епіхаў.
- Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: змова з мэтай захопу ўлады; заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы; стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне ім.