Папа Францішак заклікаў краіны па ўсім сьвеце прыняць уцекачоў з Афганістану, дзе талібы захапілі ўладу пасьля падзеньня міжнародна прызнанага ўраду ў Кабуле.
Спасылаючыся відавочна на абмежаваньні Талібану ў навучаньні дзяўчынак, пантыфік таксама выказаў надзею, што «маладыя афганцы атрымаюць адукацыю, важную для разьвіцьця чалавека». «У гэтыя хвіліны ўзрушэньняў, калі афганцы шукаюць прытулку, я малюся за найбольш уразьлівых сярод іх», — сказаў Папа Францішак сотням людзей на плошчы Сьвятога Пятра 5 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы выкарысталі сьлезацечны газ, каб разагнаць жаночы пратэст у Кабуле- Злучаныя Штаты і іншыя чальцы NATO эвакуавалі з Кабулу дзясяткі тысяч афганцаў, якім пагражаюць рэпрэсіі талібаў. Эвакуацыя паветраным шляхам завяршылася 30 жніўня. Але дзясяткі тысяч іншых людзей па-ранейшаму знаходзяцца ў групе рызыкі ў Афганістане. Яны спрабуюць уцячы ў суседні Пакістан і Іран, адкуль некаторыя спадзяюцца патрапіць у Эўропу.