Заблякавалі сайт са сьведчаньнямі пацярпелых ад сілавікоў. Найважнейшае за 4 верасьня

Падзеі 4 верасьня

Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да сайту august2020.info. Рэсурс даступны праз VPN або за межамі Беларусі, у яго таксама ёсьць старонка ў тэлеграме

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі сайт са сьведчаньнямі пацярпелых ад міліцэйскага гвалту

Юрысту, палітзьняволенаміу Максіму Знаку, які працаваў у штабе патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, 3 верасьня споўнілася 40 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сёньня Максіму Знаку споўнілася 40 гадоў. Ягоны бацька расказвае пра сына. ВІДЭА

Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк апублікаваў артыкул «Развагі ў пачатку гібрыднай вайны»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зянон Пазьняк заклікаў прыпыніць заходнія санкцыі і пачаць перамовы з рэжымам Лукашэнкі

Амаль 30 польскіх журналістаў напісалі кнігу пра беларускіх калегаў «На прыцэле Лукашэнкі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На прыцэле Лукашэнкі». Дзясяткі польскіх журналістаў напісалі кнігу пра калег у Беларусі

Пасьля травеньскага пажару купал будслаўскага касьцёлу быў у аварыйным стане

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У будслаўскім касьцёле скончылі працы па ўмацаваньні купала. Фатафакт

13 верасьня дэлегацыя Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO), якая наведвала Беларусь у канцы жніўня, зробіць даклад з папярэднімі высновамі пра інцыдэнт з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папярэдні даклад экспэртаў ААН пра інцыдэнт з самалётам Ryanair будзе 13 верасьня

У менскай рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі выставілі карціну, на якой ён з сынам Мікалаем і з аўтаматамі ў руках

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэзыдэнцыі Лукашэнкі выставілі карціну, дзе ён і ягоны сын Мікалай з аўтаматамі ў руках