Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да сайту august2020.info. Пры спробе ўваходу зьяўляецца стандартнае паведамленьне пра блякаваньне. Рэсурс даступны праз VPN або за межамі Беларусі, у яго таксама ёсьць старонка ў тэлеграме.
На сайце «Август 2000» апублікаваныя сотні сьведчаньняў людзей, пацярпелых ад жорсткага абыходжаньня і катаваньняў сілавікоў пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.
«Ніводная ахвяра не павінна „зацерціся“. Нашая мэта — зрабіць так, каб увесь сьвет даведаўся пра злачынствы супраць чалавечнасьці, якія здарыліся ў цэнтры Эўропы ў 21 стагодзьдзі», — пішуць пра сябе стваральнікі рэсурсу.
На гадавіну выбараў каманда сайту запусьціла спэцпраепкт «Камэра #18» — пра тое, як 36 жанчын амаль тыдзень правялі ў чатырохмеснай камэры на Акрэсьціна — бязь ежы, вады, лекаў, адзеньня, сродкаў гігіены і амаль без паветра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атракцыён садызму». Гісторыі 11 жанчын з камэры № 18 на Акрэсьціна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справы ня будзе. СК скончыў праверку заявы пацярпелых ад зьбіцьця і катаваньняў сілавікоў