Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справы ня будзе. СК скончыў праверку заявы пацярпелых ад зьбіцьця і катаваньняў сілавікоў


У Сьледчым камітэце прыйшлі да высновы, што дзеяньні сілавікоў былі законныя.

«Выбраныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў сродкі і спосабы былі сувымерныя, прымяняліся з намерам прычыненьня найменшай шкоды ў тых абставінах», — гаворыцца ў выснове СК.

Сьледчыя заявілі, што не было ні катаваньняў, ні сэксуальнага зьдзеку.

У СК таксама лічаць, што пацярпелыя падавалі звароты пад чыімсьці кіраўніцтвам.

Там адзначылі, што пацярпелыя атрымалі цялесныя пашкоджаньні

  • падчас спыненьня праваахоўнікамі масавых беспарадкаў,
  • пры затрыманьні, перавозцы і ўтрыманьні пад вартай парушальнікаў,
  • пры спыненьні супрацьпраўных паводзінаў, пераадоленьні супраціўленьня і далейшага непадпарадкаваньня,
  • а многія — падчас масавых беспарадкаў.

У паведамленьні гаворыцца, што з 9 да 15 жніўня затрымалі каля 2 тысяч чалавек. Звароты пра супрацьпраўныя дзеяньні падалі 680 чалавек.

Дзясяткі зь іх, паводле СК, «намерана і сьвядома парушалі грамадзкі парадак, ствараючы ўсе ўмовы для прымяненьня да іх супрацоўнікамі фізычнай сілы і спэцыяльных сродкаў».

СК сьцьвярджае, што мэтай парушальнікаў быў выезд на палітычны прытулак за мяжу.

Пераважная большасьць заяўнікаў — грамадзяне да 30 гадоў, беспрацоўныя, студэнты і прадпрымальнікі.

У выніку праверкі сьледчыя вырашылі крымінальнай справы не заводзіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG