3 верасьня прэсавая служба Гомельскага аблвыканкаму паведаміла, што ў адной з гомельскіх школ раптоўна памёр вучань 8 клясы.
Свабода даведалася, што гэта быў сын вядомай гомельскай валянтэркі Тацьцяны Максімавай. Ёй самой нічога не паведамілі пра прычыны і акалічнасьці сьмерці сына.
«Ен быў здаровы, ён быў спартовец, ен сур’ёзна займўся спортам — я ня ведаю, што зь ім здарылася», — сказала Свабодзе маці школьніка.
У іх сям’і — пяць дзяцей. Тацьцяна Максімава вядомая ў Гомелі валянтэрка. У час пратэстаў яна разам з дзецьмі дапамагала ўдзельнікам маршаў вадой і ежай, а таксама займалася перадачамі зьняволеным у ІЧУ і СІЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахвярамі паводак у ЗША пасьля ўрагану «Іда» сталі 45 чалавек. Байдэн сустрэнецца з пацярпелымі ў Люізіяне