Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў накіраваў на адрас Менгарвыканкаму прапанову аб ліквідацыі грамадзкага абʼяднаньня «Радзіслава», паведаміла «Вясна».
«Радзіслава» — некамэрцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, якая ад 2002 году дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту. У прытулку «Радзіславы» знаходзілі дах і падтрымку жанчыны, якія ўцяклі зь сямʼі ад зьбіваньня і зьдзекаў.
Іх гісторыі ня раз зьяўляліся на сайце Свабоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыпяклі лытку прасам, ударыў сына па галаве, мог біць і цьвярозы». Тры споведзі пра хатні гвалт30 ліпеня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з чыноўнікамі заявіў, што «пад выглядам дабрачыннасьці адпрацоўвалася чужая палітычная замова».
Па ягоных падліках, розных недзяржаўных фондаў, прыватных установаў, праваабарончых арганізацый у Беларусі было паўтары тысячы.
У выніку «праведзеных мерапрыемстваў», ягонымі словамі, выдзелена 185 «дэструктыўных арганізацый», якія нясуць патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вяла ў РУУС сэмінар для ўчастковых, а потым сядзела там затрыманая»