4 чэрвеня сілавікі затрымалі журналістаў Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнку за нібыта «забаронены сьцяг» на бальконе.
Аляксандра асудзілі на 30 дзён арышту (летась яго ўжо затрымлівалі на акцыі пратэсту і пакаралі штрафам), Яраславу далі 15 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён не баіцца быць сьмешным». Калегі Аляксандра Івуліна расказваюць пра арыштаванага журналістаПасьля адбытага тэрміну Аляксандар Івулін з турмы на Акрэсьціна так і ня выйшаў, яму выставілі новае абвінавачаньне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
Мера стрыманьня — узяцьце пад варту, журналіста перавялі ў менскае СІЗА № 1.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволенага журналіста Івуліна абвінавачваюць у перакрыцьці руху транспартуЯк стала вядома ягоным адвакатам, іх падабароннаму працягнулі тэрмін затрыманьня сама меней на месяц.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Аляксандра Івуліна палітычным зьняволеным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кайфую». Што піша на волю спартовы журналіст ІвулінПадтрымаць вязьня лістом, паштоўкай ці тэлеграмай можна па адрасе: г. Менск, вул. Валадарскага 2, 220030 (Івулін Аляксандар Мікалаевіч).