Такую выснову робіць партал Zerkalo.io, аналізуючы дадзеныя Белстату. Большая частка з гэтых людзей знашла новую працу, але далёка ня ўсе.
У будаўніцтве, у мэдыцыне і ў сфэры сацыяльных паслугаў адток кадраў назіраецца на працягу апошніх сямі месяцаў запар. У гэтых галінах наймальнікі больш актыўна звальняюць работнікаў, чым наймаюць. Тым часам у краіне не хапае 96 тысячаў работнікаў.
За 7 месяцаў гэтага года прадпрыемствы прынялі на працу 361 655 чалавек, а звольнілі — 411 545. Тут не ўлічваюцца мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснага падпарадкаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даўгі на 1,2 мільярда. Што зь БелАЗам, супраць якога ўвялі санкцыіУ ліпені былі звольненыя 74 тысячы чалавек, а ўзятыя на працу — на 1,7 тысячы работнікаў менш. Годам раней сытуацыя была іншай, тады новых працаўладкаваных было на 5,7% больш, чым звольненых.
У агульнарэспубліканскім банку вакансіяў на 2 верасьня значыцца амаль 96 тысячаў прапаноў ад наймальнікаў, зь іх — 44,8 тысячы на заробак да 600 рублёў. Пры гэтым сумы, як правіла, пазначаныя да выплаты падаткаў. Гэта значыць, што на рукі выйдзе менш.