За захаваньне амельянецкай школы сабралі больш за тысячу подпісаў, паведамляе «Белсат». Але ўсё ж школу, якая працавала больш за сорак гадоў, зачынілі.
Летась некаторыя настаўнікі і бацькі змаглі дабіцца таго, што чыноўнікі паабяцалі не зачыняць школу. Але 31 жніўня гэтага года былі пастаўленыя перад фактам — школы ў Амельянцы больш не будзе.
Усіх дзяцей, што вучыліся там перавялі ў школу вёскі Пагранічная.
У студзені Амелянец наведаў памочнік прэзыдэнта па Берасьцейскай вобласьці Анатоль Маркевіч. Ён заявіў, што такія пытаньні «з наскоку не вырашаюцца», трэба пачуць меркаваньні адміністрацыі, бацькоў і саміх дзяцей. Ён выказаў спадзяваньне, што «рашэньне аб аптымізацыі» наўрад ці будзе прынятае.
Аднак да новага навучальнага году школа была зачыненая.