Лукашэнка: Расея паставіць Беларусі дзясяткі самалётаў

Зэнітная ракетная сыстэма С-400

Гэтую заяву Аляксандра Лукашэнкі прыводзіць расейскае агенцтва РИА «Новости»:

«Неўзабаве, я падпісаў пазаўчора распараджэньне, з Расейскай Фэдэрацыі паставяць нам — ня буду казаць, якія грошы і што, — дзясяткі самалётаў, дзясяткі верталётаў, самага важнага ўзбраеньня СПА. Можа быць, нават C-400. Нам яны вельмі патрэбны, я ўжо пра гэта казаў. Словам, самае сучаснае абсталяваньне. Калі мы ўбачым на вучэньнях „Захад-2021“, што нам трэба нешта яшчэ, значыць, мы купім у Расейскай Фэдэрацыі і паставім на ўзбраеньне».

  • У канцы жніўня ў Горадню прыбылі падразьдзяленьні зэнітных ракетных войскаў Расейскай Фэдэрацыі для фармаваньня вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі.
  • З 10 па 16 верасьня на тэрыторыі Беларусі і Расеі пройдуць маштабныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні «Захад-2021». Агулам у іх возьмуць удзел каля 200 тысяч вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спроба Лукашэнкі напужаць Захад расейскай вайсковай прысутнасьцю небясьпечная для сувэрэнітэту Беларусі