1 верасьня Аляксандар Лукашэнка адкрыў у Бабруйску новую школу. Прычым у сваёй прамове запатрабаваў «думаць, перш чым будваць».
«Таму трэба думаць, перш чым будаваць. Калі трэба, значыць трэба. Але калі ў нас месцаў дастаткова (зносіны ў нас добрыя, аўтобусы працуюць), трэба абыходзіцца тымі месцамі, якія ёсьць».
«Глядзіце, каб у нас былі запоўненыя школы. Лепш усё ж такі падвозіць дзяцей. Школы павінны быць запоўненыя», — заявіў Лукашэнка.
Ён дадаў, што гэтае патрабаваньне «тычыцца і аховы здароўя».
«Трэба паварочваць гэтыя грошы на заработную плату настаўнікам і лекарам», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыянты, сьвятары, ваенрукі. Што новага ў школах з 1 верасьняГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Народныя санкцыі. Як беларусы спрабуюць пакінуць рэжым бяз грошай і наколькі гэта працуе